SpaceX упершыню запусціла найбуйнейшую ў свеце ракету Starship V3
- 23.05.2026, 8:07
- 1,812
Як прайшоў дэбютны тэст.
SpaceX правяла першы выпрабавальны палёт абноўленай ракеты Starship V3.
Пра гэта паведамляе CNN.
Як прайшоў запуск
Starship стартавала з тэхаскай базы SpaceX, усе 33 рухавікі Raptor запусціліся без праблем. Карабель выйшаў на субарбітальную траекторыю і разгарнуў 22 макеты спадарожнікаў, два з якіх былі абсталяваныя камерамі для здымкі цяплавога шчыта.
Аднак узніклі праблемы: паскаральнік Super Heavy не выканаў поўны «boost back» burn, што неабходна для кіраванай пасадкі. На самім караблі з шасці рухавікоў запусціліся толькі пяць, што перашкодзіла выйсці на патрэбную арбіту. Нягледзячы на гэта, траекторыя заставалася ў дапушчальных межах. Паўторны запуск рухавікоў у космасе не праводзілі.
Liftoff of Starship! pic.twitter.com/LQLdjK5V6K
— SpaceX (@SpaceX) May 22, 2026
Пры пасадцы працавалі толькі два з трох рухавікоў, але ўваход у атмасферу і прывадненне прайшлі штатна. Супрацоўнікі SpaceX сустрэлі пасадку апладысментамі.



Што далей
Starship V3 здольная выводзіць ад 150 да 250 тон грузу на арбіту. Кошт аднаго запуску, паводле фінансавай справаздачы кліента SpaceX, можа складаць каля 90 млн долараў — у параўнанні з 60–75 млн долараў за запуск Falcon 9 з грузападымальнасцю 22,8 тоны. SpaceX плануе выкарыстоўваць Starship для запуску спадарожнікаў, місій у глыбокі космас і высадкі касманаўтаў NASA на Месяц у 2028 годзе.
Запуску папярэднічалі тэхнічныя цяжкасці. У чацвер SpaceX адмяніла першую спробу запуску Starship V3, інжынерам не ўдалося ліквідаваць праблемы, што ўзніклі ў апошнюю хвіліну перад стартам.