25 красавiка 2024, Чацвер, 3:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каля 100 святароў і пастараў розных канфесій падпісалі ліст за новыя выбары

14
Каля 100 святароў і пастараў розных канфесій падпісалі ліст за новыя выбары
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА: TUT.BY

Хрысціянскія вернікі Беларусі падпісваюцца пад трыма асноўнымі патрабаваннямі.

Беларускія хрысціяне розных канфесій падпісалі зварот да ўладаў з патрабаваннямі правесці новыя прэзідэнцкія выбары і спыніць гвалт на вуліцах краіны, паведамляе «Белсат».

Хрысціянскія вернікі Беларусі падпісваюцца пад трыма асноўнымі патрабаваннямі:

Спыніць гвалт у дачыненні да грамадзян, якія выказваюць сваё стаўленне да сітуацыі ў краіне, што гарантуецца артыкулам 33 Канстытуцыі Беларусі;

Аднавіць законнасць, вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах і прыцягнуць да адказнасці прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, якія парушылі законы;

Правесці новыя прэзідэнцкія выбары ў самыя кароткія тэрміны паводле міжнародных дэмакратычныхстандартаў.

Хто падпісаў зварот?

Ліст падпісала больш за 5000 чалавек, сярод іх – амаль 100 святароў і пастараў розных хрысціянскіх канфесій.

Гэтак, свае подпісы пад зваротам пакінулі праваслаўныя святары Георгій Рой, Уладзімір Драбышэўскі, Ілля Шыць, Дзяніс Карасцялёў, Аляксандр Палхоўскі, Уладзіслаў Багамольнікаў, Аляксандр Новікаў, Ілля Нікалаенка, Антон Гелясаў, Аляксандр Шрамко, Кірыл Гардун.

Таксама падпісаліся рыма- і грэка-каталіцкія святары Андэй Ядкоўскі, Вячаслаў Барок, Юрый Барок, Віктар Жук, Васіль Ягораў, Аляксей Варанко, Андрэй Буйніч, Ігар Кандрацьеў, стараабрадніцкі святар Дзмітрый Маркевіч, святар Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Сяргей Тарасенка, равін юдэйскай месіянскай супольнасці Аляксей Ягіпцаў.

Найбольш масава зварот падтрымалі пастары розных пратэстанцкіх плыняў, сярод іх – Антоні Бокун, Леанід Вараненка, Мікалай Барычэўскі, Андрэй Грушын, Вадзім Дарагакупец, Андрэй Старушак, Андрэй Шэраш, Андрэй Маташкаў, Юлія Турко, Уладзімір Трафімчык, Віктар Ярмалюк, Дзмітрый Зяленскі, Ігар Туніцын, Тарас Тэлькоўскі, Яраслаў Вязоўскі, Дзмітрый Мамойка, Сяргей Хацько – агулам блізу 70 чалавек.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках