21 траўня 2024, aўторак, 18:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джулія Луі-Дрэйфус: Пуцін ездзіць па свеце з асабістай прыбіральняй

35
Джулія Луі-Дрэйфус: Пуцін ездзіць па свеце з асабістай прыбіральняй

Падчас візіту ў Вену ён распарадзіўся вынесці ўсе кветкі з музея і паставіць перад ім асабістую прыбіральню.

Амерыканская акторка Джулія Луі-Дрэйфус у эфіры праграмы The Late Show with Stephen Colbert («Позняе шоў са Стывенам Кольбер») на канале CBS распавяла, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін ездзіць за мяжу са сваёй прыбіральняй, паведамляе gordonua.com.

Са слоў Луі-Дрэйфус, падчас здымак фільма ў Аўстрыі экскурсавод у Музеі гісторыі мастацтваў у Вене распавядала, што перад іх наведваннем у музеі пабываў Пуцін і для яго правялі прыватную экскурсію.

«Па ўсім музею расстаўленыя цудоўныя вазы з архідэямі і лілеямі разнастайных гатункаў і адценняў. Ведаеце, гэта вельмі-вельмі па-венску, усё такое раскошнае, багатае і яркае. Высвятляецца, Уладзімір Пуцін не любіць кветкі ці пах кветак, і іх прыйшлося прыбраць з музея», - распавяла яна.

Таксама актрыса перадала аповед экскурсавода пра тое, што Пуцін возіць за сабой асабістую прыбіральню.

«Нам сказалі, што Уладзімір Пуцін ездзіць па свеце з асабістай прыбіральняй, якую паставілі каля музея, каб ён мог скарыстацца ёй у выпадку неабходнасці. Гэта яго ўласная, асабістая прыбіральня, з якой ён лётае ў самалёце. У самалёце ён таксама ёю карыстаецца», - патлумачыла акторка.

У фінале яна дадала, што ўважае гэта вельмі дзіўнай асаблівасцю і сказала, што Пуцін нагадвае «доктара Зло».

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках