26 красавiка 2024, Пятніца, 17:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Боінг» Лукашэнка вярнуўся ў Менск толькі праз два дні пасля перамоў у Сочы

46
«Боінг» Лукашэнка вярнуўся ў Менск толькі праз два дні пасля перамоў у Сочы

Пра завяршэнне правальных перамоў аб нафце і газу стала вядома яшчэ ў пятніцу.

У пятніцу, 7 лютага, Лукашэнка лётаў у Сочы - на перамовы з Пуціным аб нафце і газу, якія прайшлі на гарналыжным курорце пад Краснай Палянай, піша kp.by. У дзень перамоў самалёт з часткай расейскай дэлегацыі чыноўнікаў на дзве гадзіны затрымаўся ў Маскве праз снежны буран, а потым не змог сесці ў Адлеры - прыйшлося прызямляцца ў Мінеральных Водах. У выніку Лукашэнка і Пуцін наважылі пачаць у фармаце «сам-насам». Сустрэча праходзіла ў фармаце рабочага сняданку, у пачатку якога кіраўнікі абмеркавалі кашку, якой снедалі раніцай. А потым згулялі ў хакей.

Пра завяршэнне перамоў Лукашэнкі і Пуціна дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА паведаміла ў пятніцу вечарам. Пра тое, што беларуская дэлегацыя паляцела ў аэрапорт, паведаміў «Коммерсантъ». З таго часу ніякіх навін пра Лукашэнку не было.

Але ёсць адзін нюанс: «борт №1», на якім Лукашэнка лётаў на перамовы, вярнуўся ў Беларусь толькі 9 лютага - амаль праз два дні пасля заканчэння перамоў. Прынамсі, гэта вынікае са звестак авіяцыйнага сэрвісу RadarBox. Boeing 767 прызямліўся ў Менску ў нядзелю, 9 лютага, а 17:22.

Паводле звестак сэрвісу, ніякіх іншых самалётаў, якімі мог бы скарыстацца Лукашэнка, у Сочы не лётала. Выходзіць, кіраўнік Беларусі правёў у Краснай Паляне яшчэ два дні? Чым займаўся Лукашэнкі ў гэты час, не паведамляецца.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках