12 траўня 2024, Нядзеля, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Хадасевіч: Давайце паставім футбол у Беларусі на паўзу

1
Мікалай Хадасевіч: Давайце паставім футбол у Беларусі на паўзу
МІКАЛАЙ ХАДАСЕВІЧ

Беларускі журналіст і блогер заклікае адкласці старт чэмпіянату Беларусі-2020.

- Што трэба рабіць нам? Тут усё проста да немагчымасці, да агіднасці. Я буду вельмі здзіўлены, калі гэта пастанова не будзе прынятая ў найбліжэйшыя 2 дні. Старт чэмпіянату намечаны на 19 сакавіка, каб 26 згуляць паўфінал Лігі нацый супраць Грузіі. Але Грузія звярнулася ва УЕФА, каб перанесці гэты матч. Як вы думаеце, ці будуць нацыянальныя каманды Грузіі і Беларусі гуляць? Вядома, не. Навошта нам ламаць дровы, навошта нам стартаваць так рана? Ёсць магчымасць сказаць, што матчу супраць Грузіі не будзе, давайце возьмем паўзу і стартуем у красавіку.

Вы, напэўна, лепш за мяне ведаеце, што значыць гэтая пандэмія. Мы, краіны ў цэнтры Еўропы, пра што з гонарам заўсёды кажам, раптам займаем пазіцыю, што нас гэта не датычыцца. Ну як не датычыць? Давайце паставім футбол на паўзу, тым больш, што зрабіць гэта прасцей простага, - сказаў Мікалай Хадасевіч на сваім ютуб-канале, паведамляе pressball.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках