11 лiпеня 2020, Субота, 5:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля агалоскі ў СМІ ў пасведчанні аб смерці жанчыны з Віцебска ўказалі COVID-19

10
Пасля агалоскі ў СМІ ў пасведчанні аб смерці жанчыны з Віцебска ўказалі COVID-19
НАТАЛЛЯ ЧЭПІК, ДАЧКА НЯБОЖЧЫЦЫ АЛЯКСАНДРЫ ЧЭПІК. ФОТО: BELSAT.EU

Першапачаткова паведамлялася, што жанчына памерла нібыта ад пнеўманіі.

Жыхарка Віцебска Аляксандра Чэпік памерла раніцай 30 сакавіка ў Віцебскай лякарні. У пасведчанні аб смерці жанчыны напісана «іншая вірусная пнеўманія (COVID-19)».

Фота пасведчання апублікавала «Радыё Свабода».

Нагадаем, учора дачка памерлай распавяла падрабязнасці таго, што здарылася з яе маці. Першапачаткова лекары ўказалі прычыну смерці «пнеўманія».