27 красавiка 2024, Субота, 6:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канадскі хакеіст менскага «Дынама»: Мы былі ў краіне, якая абсалютна нічога не зрабіла

7
Канадскі хакеіст менскага «Дынама»: Мы былі ў краіне, якая абсалютна нічога не зрабіла
МАРК-АНДРЭ ГРАНЬЯНІ
ФОТА: BELARUSHOCKEY.COM

Марк-Андрэ Граньяні назваў «парады» Лукашэнкі па лячэнні каранавіруса недарэчнымі.

Канадскі абаронца Марк-Андрэ Граньяні, у якога 30 красавіка скончыўся кантракт з менскім «Дынама», раскрытыкаваў метады барацьбы з каранавірусам у Беларусі, паведамляе «Трибуна».

«Словы Лукашэнкі пра лячэнне каранавіруса гарэлкай і саўнай? Гэта было зусім недарэчна.

Гэта было вар'яцтва, вы не ведаеце, што адбываецца, і размаўляеце са сваёй сям'ёй у Канадзе і ў Італіі. Вы бачыце, як рэагуюць іншыя краіны, але мы былі ў краіне, якая абсалютна нічога не зрабіла.

Першыя некалькі тыдняў у горадзе не было ніякіх змен. Пасля мы нешта ўбачылі. Людзі атрымлівалі інфармацыю ў інтэрнэце. Рэстарацыі былі пустыя. Некаторыя рэстарацыі былі зачыненыя. Стала нашмат менш трафіку на шляху да арэны.

Многія з маіх аднаклубнікаў здаліся і з'ехалі з каманды, бо баяліся, што Канада закрые свае межы. Хлопцы баяліся не патрапіць на рэйс. Я ніколі не панікаваў, таму што думаў, што самалёты будуць лётаць заўсёды. Дапусцім, звычайна гэта тры рэйсы ў дзень, а стане два рэйсы на тыдзень. Я не супраць пачакаць пару дзён.

Мы трэніраваліся пяць разоў на тыдзень, з панядзелка да пятніцы. Хадзілі на арэну. Урэшце, нас не прымушалі выходзіць на лёд. Гэта было нечакана, але мы трэніраваліся ў спартзале пяць разоў на тыдзень», - сказаў Граньяні ў інтэрв'ю ici.radio-canada.ca.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках