26 красавiка 2024, Пятніца, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лекары назвалі просты прадукт, які дапаможа даўжэй жыць

15
Лекары назвалі просты прадукт, які дапаможа даўжэй жыць

Лёгкая карэкцыя рацыёну дазволіць вам пражыць істотна даўжэй.

Хочаце жыць даўжэй - трэба дадаць да свайго сняданку гэты просты прадукт, яго рэгулярнае спажыванне звязанае з мноствам аздараўленчых эфектаў. З такой рэкамендацыяй выступілі брытанскія медыкі, маючы на ўвазе натуральны ёгурт, піша Newsyou.

Вядомыя ў Вялікабрытаніі экспэрткі ў галіне харчавання, медыкі Джульета Кэлоў і Сара Бруэр назвалі ёгурт простым прадуктам для сняданку, які дапамагае жыць даўжэй. Са слоў спецыялістак, правільнае харчаванне мае вызначальнае значэнне для падаўжэння жыцця, а натуральны ёгурт з'яўляецца адным з яго найлепшых прыкладаў. Аб гэтым піша выданне Express.

«Такі просты прадукт як ёгурт змяшчае карысныя для кішачніка прабіётыкі, а таксама кальцый, фосфар і бялок. Яго кампаненты ўзмацняюць ахоўныя ўласцівасці арганізма і зніжаюць імавернасць ранняй смерці», - заявілі Кэлоў і Бруэр.

Медыкі адзначаюць, што розныя даследаванні паказалі: ёгурт можа дапамагчы супрацьстаяць шматлікім праблем са здароўем, звязаных з старэннем, у тым ліку астэапарозу, высокаму крывяному ціску. Яго ўжыванне пяць разоў на тыдзень можа знізіць рызыку развіцця гіпертаніі на 20 адсоткаў, сцвярджаюць яны.

«Рэгулярнае ўжыванне гэтага прадукту дапамагае нармалізаваць артэрыяльны ціск, умацаваць косткі, паменшыць імавернасць развіцця дыябету. Кожны чалавек мае штодня з'ядаць хоць бы адзін маленькі кубак ёгурту», - цытуе медыкаў выданне.

Адна з самых карысных якасцяў прадукту, якая дапамагае жыць даўжэй, гэта яго здольнасць абараняць ад атлусцення. Экспэрткі патлумачылі, што яго прыязныя да кішачніку прабіятычныя бактэрыі выціскаюць шкодныя, якія могуць уплываць на сытасць або засваенне пажыўных рэчываў. Дзякуючы гэтаму скарачаецца спажыванне калорый.

«Дадаванне ёгурту ў сняданне можа дапамагчы вам скінуць вагу. Заўважана: людзі, якія рэгулярна ядуць яго, з часам набіраюць менш тлушчу, вызначаюцца больш нізкім індэксам масы цела, меншым аб'ёмам таліі», - канстатавалі спецыялісткі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках