23 красавiка 2024, aўторак, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У польскай школе ў Гародні выбухнуў каранавірус

У польскай школе ў Гародні выбухнуў каранавірус

Адразу тры пацверджаныя выпадкі COVID-19.

Як паведамляе журналіст Анджэй Пачобут, у польскай школе №36 у Гародні зафіксавана адразу тры выпадкі заражэння каранавірусам. Два класы адпраўленыя на карантын, ёсць некалькі кантактаў першага ўзроўню.

- Але, як гэта паводзіцца ў Беларусі, у нас цалкам адсутная афіцыйная інфармацыя, - піша Анджэй Пачобут. - Цішыня.

Заняткі пройдуць у панядзелак. Чакаць выбуху сумлення сярод беларускіх чыноўнікаў не выпадае.

Шоў мае доўжыцца.

Адзіная надзея, што інфармацыя аб заражэннях каранавірусам патрапіць да бацькоў,

і яны не адправяць сваіх дзяцей у школу, якая стала асяродкам заражэння.

Анджэй Пачобут адзначае, што выбух інфекцыі толькі пацвярджае правільнасць пастановы Звязу палякаў у Беларусі, які перавёў з 16 сакавіка ўсе грамадскія польскія школы на дыстанцыйнае навучання:

- Тым не менш, польская школа ў Горадні, а дакладней сярэдняя школа №36 з польскай мовай навучання, належыць да дзяржаўнай сістэмы адукацыі Беларусі. Вось чаму яна цяпер і стала асяродкам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках