18 красавiка 2024, Чацвер, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусцы са станоўчым тэстам на COVID-19 закрылі бальнічны

1
Беларусцы са станоўчым тэстам на COVID-19 закрылі бальнічны

Два тэсты з трох былі ў мянчанкі станоўчымі.

Жыхарцы Менска, якая захварэла Covid-19, закрылі бальнічны пры тым, што пасля апошняга станоўчага тэсту не прайшло і тыдня, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

«Знаёмая з Covid-19, першы тэст - станоўчы, - распавядае наша чытачка. - Стан быў сярэдняй цяжкасці, сімптомы стандартныя, у бальніцу не паклалі, сказалі што кладуць толькі цяжкіх. Цяпер яна дома на самаізаляцыі. Сям'я - у той жа кватэры. Кашаль, тэмпература.

У мінулую суботу рабілі паўторны тэст. Таксама станоўчы.

Учора закрылі бальнічны, бо трэці тэст адмоўны. Пры гэтым, пасля станоўчага тэсту не прайшло і тыдня, усе сімптомы прысутнічаюць. Сёння першы дзень выйшла на працу, працуе ў дзяржструктуры.

Такіх «ачунялых» у іх арганізацыі шмат, адпачынкі за свой кошт не даюць. Як знаёмай заявілі лекары, цяпер пасля першага адмоўнага аналізу тут жа закрываюць бальнічны, і ідзі працуй.

Адчуваю, мы так і да жніўня не выйдзем з эпідэміі, не кажучы ні аб якім «сёння выйшлі на плато». Тыпу, хто памрэ - той памрэ, хто выжыве - той выжыве, пашанцавала. Улады натуральны адбор вырашылі ўвесці, каб грошы зэканоміць».

Скачивайте и устанавливайте мессенджер Telegram на свой смартфон или компьютер, подписывайтесь (кнопка «Присоединиться») на канал «Баста» и создавайте историю свободной Беларуси.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках