29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каранавірус атакуе навучальныя ўстановы Менска

Каранавірус атакуе навучальныя ўстановы Менска

Выяўленыя новыя асяродкі COVID-19 у ліцэях, школах і гімназіях.

Чытачы паведамляюць тэлеграм-каналу "Баста" аб новых асяродках Covid-19 у навучальных установах Менска. Заражэнне знойдзена ў ліцэі БНТУ, школе №203, гімназіі №6.

"Ліцэй БНТУ. Захварэла дзяўчына з 11-ай паралелі архітэктурнага кірунку, пазней уся навучальная ўстанова была пераведзеная на дыстанцыйнае навучанне. Заражаная не адзіная, на жаль", - піша чытач.

"Школа №203. Захварэла загадчыца гаспадаркі, завуч знаходзіцца ў лякарні нібыта з бранхітам, але ў пульманалогіі. Жыву ў доме на адрасе вуліца Гарадзецкая, 36/2, там захварэла сям'я", - паведамляе падпісант.

"Гімназія №6 на вуліцы Усходняй у Менску. Сёння даведалася, што ў 1-м класе ў дзіцяці станоўчы тэст на каранавірус. Яго мама - лекарка, тата з пнеўманіяй ляжыць у шпіталі. А на вясновых вакацыях у лякарні апынулася выхавальніца падоўжанага дня. Ейны муж і свякроў былі ў рэанімацыі, а яна працягвала хадзіць на працу", - піша чытач.

"Медыкі ў супрацьчумных касцюмах пастаянна прыязджаюць на адрас Карвата, 29А і 11. Правяраюць заражаных", - паведамляе чытач.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю вольнай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках