19 траўня 2024, Нядзеля, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беллегпрам» прадасць ахоўныя маскі ў Расею і Нямеччыну

18
«Беллегпрам» прадасць ахоўныя маскі ў Расею і Нямеччыну

Беларусам маскі не патрэбныя?

Прадпрыемствы дзяржканцэрна «Беллегпрам» плануюць найбліжэйшым часам экспартаваць першыя партыі ахоўных масак. Інфармацыя пра гэта размешчаная на сайце канцэрна.

Дамоўленасці аб пастаўках за мяжу дасягнуты Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб'яднаннем і Цэнтрам моды.

Пастаўкі будуць ажыццёўлены пасля скасавання забароны экспарту ахоўных вырабаў, уведзенага ўрадам.

Першая партыя будзе адпраўлена ў Расею. У Нямеччыну плануецца паставіць мільён масак.

Абодва прадпрыемствы ўваходзяць у склад канцэрна «Беллегпрам». БВБА цалкам кантралюецца дзяржавай. Асноўнымі акцыянерамі Цэнтра моды з'яўляюцца дзяржава ў асобе «Беллегпрама» і група з трох прыватных кампаній («Марупэ», «Сталічная Рэстарацыя» і «Аваланш»), якія кантралююцца бізнэсоўцамі Анатолем Садоўскім.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках