«Калі так будзе працягвацца, то ўсё здарыцца яшчэ да выбараў»
3- 29.07.2020, 21:34
- 36,570
Гэта проста нейкі карнавал свабоды.
"Мне здаецца, што калі так будзе працягвацца, то ўсё здарыцца яшчэ да выбараў, - цытуе мянчанку тэлеграм-канал "Баста!". – Выходжу, як звыкла ўжо, шпацыраваць адразу пасля флэш-мобу.
"Перамен!" гучыць з акна суседняга дом, хоць ужо 19.15, два суседы ідуць у заклад, спрабуючы вызначыць, хто мае мацнейшы гудок, а каля метро "Грушаўкі" сустракаю гурму раварыстаў.
Гэта проста нейкі карнавал свабоды. Спадзяюся, працяг будзе і заўтра".
Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі..