26 красавiка 2024, Пятніца, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Amnesty International распачала акцыю вызвалення Паўла Севярынца

12
Amnesty International распачала акцыю вызвалення Паўла Севярынца
Фото: charter97.org

Палітык павінен выйсці на волю без усялякіх умоваў, з гарантыямі бяспекі і недатыкальнасці.

Праваабаронцы Amnesty International заклікалі накіроўваць на імя генпракурора Беларусі Аляксандра Канюка лісты з патрабаваннем неадкладна вызваліць апазіцыйнага палітыка Паўла Севярынца, паведамляе «Радыё Свабода».

«З дакладных крыніцаў нам стала вядома пра жорсткае абыходжанне з ветэранам беларускай апазіцыі Паўлам Севярынцам, які знаходзіцца пад вартай і быў арыштаваны 7 чэрвеня. Павал Севярынец – вязень сумлення, якога варта неадкладна вызваліць без усялякіх умоваў, а да таго часу гарантаваць яму бяспеку і недатыкальнасць», – заявіла праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

Севярынец быў затрыманы 7 чэрвеня каля свайго дома пасля таго, як прыйшоў на плошчу перад Камароўскім рынкам у Менску на легальныя пікеты для збору подпісаў за вылучэнне альтэрнатыўных Лукашэнку кандыдатаў у прэзідэнты.

Суд Фрунзенскага раёна Менска арыштаваў яго на 15 сутак за ўдзел у адным з папярэдніх перадвыбарных пікетаў. Пазней Севярынцу былі прызначаныя адміністрацыйныя арышты за ўдзел у іншых акцыях. У выніку некалькіх судовых пасяджэнняў Севярынец атрымаў сумарна 90 сутак арышту.

Amnesty International заклікала ўлады Беларусі «неадкладна спыніць эскалацыю нападаў на правы чалавека, вызваліць усіх, каго ўтрымліваюць пад вартай выключна за мірнае карыстанне правамі, а таксама змусіць да адказнасці ўсіх вінаватых у парушэннях правоў чалавека».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках