26 красавiка 2024, Пятніца, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністэрства аховы здароўя «адмяніла» каранавірус у Дзмітрыя Калдуна

17
Міністэрства аховы здароўя «адмяніла» каранавірус у Дзмітрыя Калдуна
ДЗМІТРЫЙ КАЛДУН

Сам артыст паведаміў, што здаў станоўчы тэст на COVID-19.

ПЦР-тэст Дзмітрыя Калдуна паказаў нібыта адмоўны вынік. Яго выпісваюць з лякарні на амбулаторнае лячэнне. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя ў сваім афіцыйным тэлеграм-канале.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, Калдун быў шпіталізаваны ў 6-ю бальніцу Менска з прыкметамі выяўленай інтаксікацыі невыразнага генезу. У стацыянары яму правялі комплекс дыягнастычных мерапрыемстваў з мэтай выключэння ў тым ліку віруснай пнеўманіі. Што тычыцца тэсту на каранавірус, які ўзялі ў прыёмным аддзяленні, то «ён паказаў сумнеўны вынік, таму было вырашана правесці яшчэ і ПЦР-дыягностыку».

- На сённяшні дзень дыягназ «пнеўманія» выключаны, таксама атрыманыя адмоўныя вынікі ПЦР-дыягностыкі COVID-19 і адмоўны вынік колькаснага тэсту на наяўнасць антыцелаў. Стан Дзмітрыя стабільны. Пацыента рыхтуюць да выпіскі на далейшае лячэнне ў амбулаторных умовах. Канчатковы дыягназ будзе выстаўлены паводле вынікаў лабараторных даследаванняў на наяўнасць узбуджальнікаў рэспіраторных захворванняў, - паведамляе міністэрства.

Інфармацыя пра тое, што Дзмітрый Калдун шпіталізаваны з каранавірусам, з'явілася напярэдадні. Спявак заявіў, што не ведае, дзе ён мог заразіцца каранавірусам, але выступ на ўрачыстым адкрыцці мультымедыйнага фантана ў парку Янкі Купалы 3 ліпеня быў у яго самай масавай падзеяй за апошні час.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках