9 жнiўня 2020, Нядзеля, 2:35
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Святлана Ціханоўская: Сяргей падняў упэўненасць беларускага народа ў сабе

7
Святлана Ціханоўская: Сяргей падняў упэўненасць беларускага народа ў сабе
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
ФОТА: «БЕЛСАТ»

Мы можам нешта змяніць.

Прэтэндэнт на пасаду прэзідэнта Беларусі Святлана Ціханоўская падзялілася меркаваннем пра рэйтынг «Сашы 3%».

- Сёлета мы бачым, што рэйтынг Лукашэнкі знізіўся нерэальна і ўпаў да 3 працэнтаў? Чаму так адбылося?

- На гэта паўплывала некалькі фактараў. Па-першае, з'явіўся Сяргей. Ён падняў упэўненасць беларускага народа ў сабе, што мы можам нешта змяніць. Другое - гэта, вядома, каранавірус. Ён вельмі моцна паўплываў, таму што людзі чакалі трохі іншага стаўленне да сябе на фоне каранавіруса, што дзяржава будзе неяк больш клапаціцца. Але ў нас пандэмію не абвясцілі. Толькі сіламі лекараў, самаадданай працы мы неяк стрымлівалі сітуацыю. Гэтыя фактары наклаліся адзін на адзін і гэта вылілася ў такую незадаволенасць, - сказала Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю YouTube-каналу «Штаб Навальнага».