19 красавiка 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць заражаных каранавірусам у ЗША перавысіла 3 млн чалавек

5
Колькасць заражаных каранавірусам у ЗША перавысіла 3 млн чалавек
ФОТА: GETTY IMAGES

З пачатку пандэміі ў краіне ад COVID-19 памерлі больш за 131 тысяч чалавек.

У ЗША зарэгістравалі 3 млн 9 тысяч чалавек з каранавірусам, сведчаць актуальныя звесткі ўніверсітэта Джонса Хопкінса. З пачатку пандэміі ў краіне ад COVID-19 памерлі больш за 131 тысячу чалавек, паведамляе РБК.

Рэзкі скачок дзённага прыросту ў ЗША, паводле статыстыкі The New York Times, пачаўся з канца чэрвеня. За апошнія дні ў краіне выявілі 54,1 тысячы новых выпадкаў, больш гэтага значэння ў ЗША рэгістравалі 3 і 2 ліпеня (56,5 тысячы і 55,5 тысячы адпаведна). Таксама за дзень выявілі 957 смерцяў.

У пяцёрку штатаў з найбольшай колькасцю заражаных уваходзяць: Нью-Ёрк (398,2 тысячы хворых), Каліфорнія (284,1 тысяч), а таксама Фларыда, Тэхас, Нью-Джэрсі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках