11 траўня 2024, Субота, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Найбольш спадабаўся картэж вяселля – яны сігналілі нам»

«Найбольш спадабаўся картэж вяселля – яны сігналілі нам»

Жыхар Клецка расказаў пра ўражанні ад пікету.

Вясельны картэж сігналіў нам, а ў адказ воплескі. Жыхар Клецка расказаў пра ўражанні ад пікету Святланы Ціханоўскай, піша тэлеграм-канал «Баста!».

«Учора ў нас у Клецку прайшоў пікет Ціханоўскай, эмоцый у мяне пасля яго вельмі шмат. Гэта быў мой першы ўдзел у такім мерапрыемстве, з жонкай прыйшлі ў 16:15, людзей ужо было даволі шмат. Ведаючы Клецк, я такога не чакаў, бо мы зусім не палітычны горад.

Але як здзівіла прысутнасць і старых, і пенсіянераў, і сем'яў, і моладзі! Колькі дакладна было людзей, магчыма, раскажуць тыя людзі, якія раздавалі стужачкі на ўваходзе.

Насельніцтва ў нас прыкладна 9 з капейкамі тысячаў, а выйшла даволі шмат. Убачыў там і сяброў, і знаёмых, і проста нябачаных раней людзей. Мы ўсе малайцы!

Найбольш спадабаўся картэж вяселля – яны сігналілі нам, а ў адказ воплескі!

З белымі стужкамі і тэлефонамі мы пойдзем на выбары, каб змяніць сітуацыю ў лепшы бок, а пасля іх усім горадам на вуліцы, бо сваю пазіцыю яшчэ адстаяць трэба, і мы будзем гэта рабіць да апошняга!

Разам пераможам!»

Сцягвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Баста» і стварайце гісторыю свабоднай Беларусі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках