Сіла салідарнасці: Затрыманых работнікаў «Гродна Азот» вызвалілі
21- 25.08.2020, 21:37
- 55,115
Яны выйшлі з будынка РАУС пад апладысменты жыхароў горада.
25 жніўня ў Горадні па шляху з працы затрымалі 28 работнікаў найбуйнейшага прадпрыемства горада «Гродна Азот».
Яны ішлі з працы па горадзе, іх было 30-40 чалавек. Яны не неслі сцягі або транспаранты, не скандавалі лозунгі. Каля Кургана Славы да іх пад'ехаў аўтобус з амапаўцамі. Работнікам прапанавалі прайсці ў аўтобус. Прычынай затрымання назвалі ўдзел у нібыта несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Міліцыянты заявілі, што ў выпадку адмовы выкарыстаюць сілу.
Блізу сотні жыхароў Горадні прыехалі да будынка АУС кастрычніцкага раёна на вуліцы Гая, дзе знаходзяцца затрыманыя, каб пратрымаць іх. Людзі скандуюць «Свабоду», «Выпускай», «Жыве Беларусь».
У выніку затрыманых раней работнікаў вызвалілі. Яны выйшлі з будынкаў РАУС Кастрычніцкага раёна пад апладысменты жыхароў горада, якія прыйшлі іх падтрымаць.