24 красавiка 2024, Серада, 7:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СААЗ пачала кампанію з заклікам насіць у грамадскіх месцах маскі

6
СААЗ пачала кампанію з заклікам насіць у грамадскіх месцах маскі
ФОТА: SHUTTERSTOCK

Маскі з'яўляюцца не толькі адным са спосабаў пазбегнуць заражэння, але і выразам салідарнасці з іншымі.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) пачала кампанію з заклікам насіць у грамадскіх месцах маскі. На думку кіраўніцтва СААЗ, маскі з'яўляюцца не толькі адным са спосабаў пазбегнуць заражэння, але і выразам салідарнасці з іншымі, паведамляе «Радио Польша».

Сусветная арганізацыя аховы здароўя падкрэслівае, што праца над вакцынай COVID-19 усё яшчэ не прынесла канчатковага выніку, і што найбольш эфектыўным метадам абароны ад інфекцыі з'яўляецца нашэнне масак, мыццё рук і прытрымлівання сацыяльнай дыстанцыі.

Абавязанне насіць ахоўныя маскі было ўведзенае ў многіх краінах свету яшчэ ў самым пачатку пандэміі. Па меры аднаўлення росту колькасці выпадкаў COVID-19 у некаторых еўрапейскіх краінах за адсутнасць маскі ў грамадскіх месцах пачалі ўводзіць вялікія штрафы, напрыклад, у Італіі і Вялікабрытаніі.

Нагадаем, колькасць інфіцыраваных каранавірусам у свеце перавысіла 18 млн 117 тысяч чалавек. Агулам з пачатку пандэміі ад COVID-19 памерла больш за 690 тысяч пацыентаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках