21 траўня 2024, aўторак, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта іх абавязак - ратаваць людзей»

10
«Гэта іх абавязак - ратаваць людзей»
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Сваякі затрыманых ратавальнікаў станцыі ратавання на водах другі дзень дзяжураць ля Акрэсціна.

Падчас акцыі пратэсту ў Менску 6 верасня затрыманні адбываліся і ў парку Перамогі. У нейкі момант пратэстоўцаў выціснулі да набярэжнай - там, дзе знаходзіцца фантан на вадзе «Ветразь», піша kp.by. Многія людзі, якіх пераследавалі сілавікі, ад безвыходнасці проста скакалі ў ваду з набярэжнай. У гэты ж час на вадзе знаходзілася некалькі невялікіх катараў з ратавальнікамі станцыі ратавання на водах - людзей падбіралі ў катары. Тым жа вечарам ратавальнікаў затрымалі.

- У дзеяннях названых грамадзян меліся прыкметы «складу адміністрацыйнага правапарушэння». Уласна, за што яны і былі затрыманыя, - паведамлялі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Сваякам спачатку паведамілі, што ратавальнікаў павезлі ў РУУС, пазней з'явілася інфармацыя, што яны ў ізалятары на Акрэсціна. Таму 8 верасня блізкія затрыманых кідаліся паміж судом (яны меркавалі, што сёння там пройдуць працэсы паводле гэтых спраў) і ізалятарам на Акрэсціна. Многія ўпершыню даведаліся пра існаванне ў Менску гэтага месца, разгублена спрабавалі сабраць перадачу па ўсіх правілах, проста каля брамы ізалятара перасыпаючы печыва і арэхі ў празрыстыя пакуначкі. Многія прынеслі з сабой вялізныя пакеты на некалькі кілаграмаў - там цёплыя рэчы, ежа, ручнікі, якія могуць спатрэбіцца мужчынам у найбліжэйшыя некалькі дзён.

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

- Цыгарэты, малочныя прадукты нельга перадаваць, - гучна папярэджвае сваякоў супрацоўнік ізалятара. - Брытвы таксама не прымаем!

Разгубленым людзям дапамагаюць асвойтацца валанцёры: тлумачаць, якія рэчы дакладна не прымуць, як правільна запоўніць заяву з просьбай прыняць перадачу. Гэты бланк запаўняюць сябры затрыманага выратавальніка Дзмітрыя Цецярука:

- Мы нават не ведаем, паводле якога артыкула складзеныя пратаколы. Чуткі ходзяць, што за непадпарадкаванне - гэта значыць яны нібыта перашкодзілі затрыманню людзей. Але гэта іх абавязак - ратаваць людзей. Людзі былі на працы. А 19.30 ратавальнікі ўжо не выходзілі на сувязь, тэлефоны былі адключаныя. Потым мы ўжо дзень шукалі. Спачатку спрабавалі праз інтэрнэт, па спісах шукаць, потым прыехалі сюды, на Акрэсціна. Ніхто не даваў інфармацыю, дзе яны знаходзяцца. Тэлефанавалі на 102 - там сказалі, што выратавальнікі тут, на Акрэсціна. Сёння раніцай прыязджаем - зноў няма ў спісах.

Да размовы падключаецца Сяргей, сваяк выратавальніка Івана Юрскага, які працуе ў станцыі ратавання на водах толькі сёлета з вясны:

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

- Мы нават не ведаем, у судзе якога раёну будзе працэс. У судзе накіроўваюць у РУУС, у РУУС просяць тэлефанаваць у суд. Самае жудаснае - гэта адсутнасць інфармацыі.

Людзі абураныя і самім фактам затрымання работнікаў Станцыі ратавання на водах:

- Чаму нельга было правесці з імі нейкую тлумачальную працу, выклікаць у суд з дому і выпісаць штраф? Яны што, злачынцы, якіх трэба трымаць за кратамі? Яны дзяжурылі суткамі, не адпачывалі.

Родныя аднаго з выратавальнікаў другі дзень дзяжураць на Акрэсціна - брат і бацька мужчыны сядзяць у машыне і паляць адну цыгарэту за другой.

- Пакуль нават няма пра што расказаць - мы проста нічога не ведаем. Чакаем - а раптам суд адбудзецца хутка і іх выпусцяць?

Пра тое, што выратавальнік затрыманы, сваякі даведаліся з інтэрнэту. Ні пра які званок з міліцыі размова не ішла.

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

- Датэлефанаваліся на выратавальную станцыю, там сказалі, што іх павезлі ў РУУС Цэнтральнага раёна, потым нібыта перавезлі сюды. Мы спадзяёмся, што іх адпусцяць. Але гатовыя да таго, што гэта могуць быць арышты.

Увечары да Станцыі ратавання на водах на Камсамольскім возеры прыйшлі дзяўчаты з вянкамі з кветак і плакатамі: «Дзякуй мужчынам з сумленнем», «Героі краіны, любім вас».

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ

Дзяўчаты пусцілі на ваду папяровыя караблікі і вянкі.

ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
ФОТА: СВЯТАСЛАЎ ЗОРКІ
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках