21 траўня 2024, aўторак, 17:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы перамогі пад Воршай узгадалі славутую Бітву

2
На месцы перамогі пад Воршай узгадалі славутую Бітву
фота: orsha.eu

Кожны год 8 верасня беларусы едуць на Крапівенскае поле, каб ускласці кветкі да помнікаў герояў.

У выходныя на Крапівенскім поле прайшоў традыцыйны фэст, а сёння людзі прыязжаць самі па сабе, каб узгадаць славутую пераможную Бітву, піша сайт orsha.eu.

Фестываль аўтарскай песні каля вёскі Гацькаўшчына дзе як раз і адбывалася Бітва 8 верасня 1514 года пачынаўся яшчэ ў 90-я гады мінулага стагоддзя і ў большым ці меньшым фармаце праходзіць амаль тры дзесяткі гадоў. Нават у гады калі міліцыя спрабавала затрымліваць яго ўдзельнікаў, фестываль усё адно праходзіць штогод. Праўда, апошнім часам арганізатары не робяць яго масавую рэкламу, але і без таго кожны год на яго прыязжаюць аматары гісторыі і бардаўскай музыкі.

На гэты раз фестываль прайшоў у ноч з 5 на 6 верасня - бліжэйшыя да 8 верасня выходныя. Сабралося каля Гацькаўшчыны больш за 30 чалавек і з дзясятак выступоўцаў - выканаўцаў аўтарскай песні. Сярод якіх быў і адзін з заснавальнікаў фестывалю Андрэй Мельнікаў, які прапусціў некалькі апошніх фэстаў.

8 верасня з самай раніцы людзі таксама едуць на Крапівенскае поле, каб ужо індывідуальна ўскласці кветкі да помнікаў герояў той Бітвы.

фота: orsha.eu
фота: orsha.eu
фота: orsha.eu
фота: orsha.eu
фота: orsha.eu
фота: orsha.eu
фота: orsha.eu
фота: orsha.eu

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках