26 красавiка 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дні яго злічаныя, сыход з пасады - пытанне часу»

25
«Дні яго злічаныя, сыход з пасады - пытанне часу»
ФОТА: ВАСІЛЬ ФЯДОСЕНКА
REUTERS

Сілавікі самі зліваюць запісы размоў у МУС і КДБ, прадчуваючы імклівы канец рэжыму.

Апублікаваны ў СМІ запіс, на якім экс-кіраўнік КДБ Беларусі Вадзім Зайцаў кажа аб ліквідацыі журналіста Паўла Шарамета, стане астатняй кропляй для рэжыму Лукашэнкі. Яго палітыка будзе прызнаная сусветнай супольнасцю тэрарыстычнай. Такі прагноз для ura.news зрабіў беларускі палітолаг Дзмітрый Балкунец.

Раней бэльгійскае СМІ EUObserver апублікавала запіс 2012 года, дзе Зайцаў абмяркоўвае замах на журналіста Паўла Шарамета. Зайцаў разважае пра яго ліквідацыю і кажа пра існаванне банкаўскага рахунку, на які на распараджэнне Лукашэнкі пералічваюцца сродкі для кампенсацыі выдаткаў для спецаперацыі для забойства Шарамета і іншых крытыкаў кіраўніка Беларусі.

«Некалькі дзён таму экспэрты пацвердзілі, што на запісе - сапраўды голас Зайцава. Цяпер у Еўропе рыхтуюць матэрыялы аб прызнанні Лукашэнка тэрарыстам, а яго рэжыму - тэрарыстычным. Магчыма, Украіна, дзе быў забіты Шарамет, таксама распачне дзеянні. Расея таксама наўрад ці захоча сябраваць з тым, каго свет уважае за тэрарыста. Зараз стане цалкам нерукапаціскальным. Дні яго злічаныя, сыход з пасады - пытанне часу», - сказаў Дзмітрый Балкунец.

Ён адзначыў, што пачашчэнне зліваў запісаў з галасамі сілавікоў робяць самі прадстаўнікі сілавых структур, прадчуваючы імклівы канец рэжыму Лукашэнкі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках