20 красавiка 2024, Субота, 15:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пачобут: Лукашэнка не зможа перамагчы бел-чырвона-белы сцяг

64
Анджэй Пачобут: Лукашэнка не зможа перамагчы бел-чырвона-белы сцяг

Дыктатар атрымае адваротны эфект.

Вядомы гарадзенскі журналіст Анджэй Пачобут напісаў у «Фэйсбуку» пра ініцыятыву лукашыстаў прызнаць нацыянальны сцяг «экстрэмісцкім сімвалам».

– Прызнанне бел-чырвона-белага сцяга «экстрэмісцкім сімвалам» будзе мець зваротны эфект ад чаканага, – піша Анджэй Пачобут. – Можна, вядома, караць, заганяючы яго ў глыбокае падполле, толькі пасля жніўня 2020 ён выразна ўспрымаецца як сімвал імкнення да новага, лепшага жыцця.

Такія мары байкамі пра нацыстаў не лечацца.

За 26 гадоў свайго кіравання Лукашэнка не змог перамагчы бел-чырвона-белы сцяг, а значыць, не зможа ён гэтага зрабіць і за той час, які яму засталося быць на чале Беларусі.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках