Зяленскі абверг заявы Пуціна пра захоп Канстанцінаўкі
2- 5.07.2026, 22:01
- 1,048
ФОТА: GETTY IMAGES
Боі працягваюцца.
Расіяне не змаглі захапіць Канстанцінаўку ў Данецкай вобласці, нягледзячы на заявы расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле слоў прэзідэнта, цяпер працягваюцца жорсткія баі за Канстанцінаўку. Самымі складанымі ўчасткамі фронту застаюцца Данбас, Запарожская вобласць і Харкаўшчына.
«Ідуць баі таксама і за Канстанцінаўку, якую Пуцін ужо прыпісаў сабе, але зразумела — ніколі не адважыцца там з'явіцца. Бо насамрэч ягонае — гэта толькі Масква, Пецярбург і рэзідэнцыі», — падкрэсліў Зяленскі.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў цынізм гэтай вайны. Расійскі дыктатар абапіраецца толькі на сваю найбліжэйшую світу і паліць усё, да чаго можа дацягнуцца. Пры гэтым Крэмль штомесяц знішчае прынамсі па 30 тысяч сваіх грамадзян.
«У гэтым чэрвені — таксама амаль 30 тысяч пацверджаных страт расійскіх акупантаў на фронце — забітымі і цяжка параненымі», — паведаміў прэзідэнт Украіны.
Зяленскі падзякаваў усім украінскім воінам, якія цяпер змагаюцца за Украіну на самых цяжкіх напрамках.