Зяленскі занепакоены навінамі аб затрыманні Саакашвілі
1- 1.10.2021, 21:01
- 10,128
Амбасадара Грузіі выклікалі ў МЗС Украіны.
Прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў адрэагаваў на інфармацыю пра затрыманне трэцяга прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. У МЗС Украіны заявілі, што выклікалі кіраўніка грузінскай амбасады.
Нікіфараў напісаў у Facebook, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі занепакоены навінамі і тонам заяў у Грузіі «з нагоды магчымага развіцця сітуацыі». Ён дадаў, што Украіна звяртаецца да грузінскага боку па тлумачэнні і што пасольства Украіны ў Грузіі пакуль не атрымала афіцыйных звестак пра затрыманне.
Са слоў Нікіфарава, на Сядзібе прэзідэнта «ўважліва сочаць» за сітуацыяй.
Прэс-сакратар МЗС Украіны Алег Ніколенка заявіў у Twitter, што кіраўніка амбасады Грузіі выклікалі ў МЗС, каб атрымаць афіцыйную інфармацыю аб падставах і акалічнасцях затрымання Саакашвілі.
Міхаіл Саакашвілі з'яўляецца грамадзянінам Украіны і ўзначальвае Офіс простых развязанняў.
Адвакат Саакашвілі раней пацвердзіў яго затрыманне, а грузінскі тэлеканал Пірвелі апублікаваў кадры з трэцім прэзідэнтам краіны ў кайданках.
Прэм'ер Іраклій Гарыбашвілі падчас брыфінгу ўвечары 1 кастрычніка заявіў, што Саакашвілі затрыманы ў Грузіі. З яго слоў, праваахоўнікі загадзя ведалі пра перамяшчэнні палітыка і цалкам кантралявалі працэс.
