У Беларусі налічылі больш за 350 тысяч уладальнікаў крыптавалют
10- 1.10.2021, 21:16
- 8,726
Украінцы занялі першае месца ў свеце па валоданні крыптавалютамі.
Украінцы занялі першае месца ў свеце па валоданні крыптавалютамі. Паводле вынікаў мінулага года, амаль 13% украінцаў валодалі той ці іншай крыптавалютай. Па гэтым паказчыку Украіна абганяе ЗША, Венесуэлу і Расею.
У 2020 годзе больш за 5,5 мільёнаў украінцаў валодалі тымі ці іншымі крыптавалютамі, што выводзіць Украіну на першае месца па адсотку насельніцтва, якое валодае крыптаактывамі. Пра гэта са спасылкай на рэйтынг платформы Triple A піша Давід Кірычэнка ў сваім артыкуле на профільным рэсурсе BBitcoin Magazine.
Паводле звестак Triple A за мінулы год украінцы правялі крыптавалютных трансакцый з іншымі краінамі на суму 8,2 млрд даляраў. У сваю чаргу з іншых краін украінцы атрымалі крыптавалют на 8 млрд.
У Беларусі налічылі больш за 350 тысяч уладальнікаў крыптавалют.