18 траўня 2024, Субота, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада ЗША: Палітыка Дзярждэпартамента ў дачыненні да Беларусі выразная

5
Амбасада ЗША: Палітыка Дзярждэпартамента ў дачыненні да Беларусі выразная

Амбасада ЗША распаўсюдзіла заяву на фоне скандалу вакол інтэрв'ю карэспандэнта CNN з дыктатарам.

Злучаныя Штаты будуць і надалей падтрымліваць імкненне беларускага народа да дэмакратычнай будучыні, гаворыцца ў апублікаванай вечарам 1 кастрычніка ў сацсетках заяве амерыканскай амбасады ў Менску.

Адзначаецца, што прайшло больш за год з тых часоў, як Лукашэнка (названы без імя і пасады) «адмовіўся падпарадкавацца волі беларусаў» і замест гэтага «неаднаразова звяртаўся да эскалацыі гвалту і рэпрэсій».

«Палітыка Дзярждэпартамента ў дачыненні да Беларусі выразная. Як ужо паўтаралася пасольствам ЗША: заклікаем да вызвалення палітвязняў, сапраўднага дыялогу з дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю, а таксама да свабодных і справядлівых выбараў пад міжнародным наглядам», - гаворыцца ў заяве.

Джулі Фішар, якая мае статус спецыяльнага пасланца для Беларусі пасля пастановы Менска адклікаць згоду на яе прызначэнне амбасадарам, падкрэсліла, што ЗША імкнуцца да «прадказальных і стабільных» дачыненняў з Беларуссю, аднак у цяперашніх умовах гэта немагчыма. «Мы не можам і не будзем адмаўляцца ад фундаментальных свабод», - адзначыла Фішар.

Амбасада ЗША распаўсюдзіла сваю заяву на фоне cкандалу вакол інтэрв'ю, якая ўзяла ў Лукашэнкі 30 верасня амерыканская тэлекампанія CNN. У тытрах ён быў названы «беларускім прэзідэнтам», якім афіцыйны Вашынгтон яго не ўважае.ю, которое взяла у Лукашенко 30 сентября американская телекомпания CNN. В титрах он был назван «белорусским президентом», каковым официальный Вашингтон его не считает.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках