19 красавiка 2024, Пятніца, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кібер-партызаны: Як хунта лечыць простых беларусаў і «VIP-кліентаў»

19
Кібер-партызаны: Як хунта лечыць простых беларусаў і «VIP-кліентаў»

Новы зліў размоў міністра аховы здароўя Піневіча ды іншых медыцынскіх чыноўнікаў.

- Разам з кібэр-партызанамі хочам крыху адсунуць заслону таямніцы над сітуацыяй у медыцыне і COVID-19 сярод іншага, - піша тэлеграм-канал «Ник и Майк».

Пакуль з экранаў беларускія Мэнгеле спрабуюць пераканаць усіх у тым, што «наш шлях самы правільны», а ў чумным бараку ў іх усё пад кантролем, сітуацыя з-пад гэтага кантролю вырвалася зусім.

Пры гэтым яны далей здзекуюцца з беларусамі. Піневіч днямі заявіў аб тым, што пастаўкі еўрапейскіх вакцын калі і будуць, то прышчапіцца імі можна будзе толькі за плату. У той час, калі ва Украіне, Польшчы, Літве нават замежнікаў вакцынуюць задарма, хунта заманулася нажывацца на сваіх. Ды і яшчэ ў варунках чумнага бараку.

Грэх не схаваеш у мех. Асабліва - у мех для трупа, асабліва - калі гэты мех вельмі маленькі. Чаму так адбываецца? Рэч не толькі ў ковід-дысідэнтсве самага галоўнага «вірусолага».

Немалаважным чыннікам бягучага калапсу ў сістэме з'яўляецца тое, што найвышэйшае кіраўніцтва галіны аховы здароўя занятае не развязаннем глабальных праблем, а дробных, але «вельмі важных пытанняў». То дзядзька прэм'ер-міністра захварэў, то цётка славутага спартоўца, то знаёмы знаёмага. То паўдня даводзіцца сцерці на тое, каб вельмі вялікага чыноўніка засунуць у апарат МРТ. Дакладней, знайсці такі, у які ён улезе.

Тэлефанаванні такога кшталту не толькі з'ядаюць працоўны час і адцягваюць ад сапраўды важных праблем, але марнуюць чалавечы рэсурс айчыннай медыцыны. Бо праз іх брыгады медыкаў вымушаныя насіцца з места ў места, бо не ўсюды (як гэта ?!) ёсць патрэбныя спецыялісты. Выконваецца процьма дадатковых працэдур, аналізаў - бо трэба «паглядзець больш уважліва» або «паапекавацца» над віп-пацыентамі.

На астатніх банальна або не стае часу або пляваць. А яшчэ напружваецца ўся медыцынская вертыкаль. Для канкрэтнага галоўнага лекара, загадчыка аддзялення ўсё становіцца абсалютна не важным у параўнанні з прывілеяваным пацыентам. За яго можна атрымаць канкрэтны прачуханец адрозна ад дзясяткаў іншых цалкам сабе звычайных пацыентаў.

У пацвярджэнне праслухайце невялікую выняткі «звычайных працоўных будняў» міністра Піневіча і галоўнага лекара 6-й клінікі Юркевіча.

Пасля такога рэжыму "працы" яны яшчэ дзівяцца: то вакцын бракуе, то аб'екты ў тэрмін не здаюцца або здаюцца фармальна без усяго неабходнага абсталявання.

Селекцыйная медыцына хунты ў дзеянні. На ўсіх не стае. Толькі для сваіх.

Насіце маску і вакцынуйцеся, калі ласка.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках