6 снежня 2021, панядзелак, 12:22
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

Маск стаў самым багатым чалавекам у гісторыі

9
Маск стаў самым багатым чалавекам у гісторыі

Чакаецца, што ён стане першым трыльянерам.

Дзякуючы справаздачнасці Tesla і куплі электрамабіляў кампаніяй Hertz рынкавая капіталізацыя Tesla перавысіла $1 трлн, а яе генеральны дырэктар Ілан Маск стаў найбагацейшым чалавекам за ўсю гісторыю падлікаў майна багацеяў .

Forbes ацэньваў багацце Маска на $271,3 млрд на момант закрыцця рынкаў у панядзелак, што прыкладна на $41,7 млрд больш, чым у пятніцу. Прычына – у 13%-м скоку акцый Tesla і больш за 16 млн апцыёнаў на акцыі Tesla вартасцю $ 16,1 млрд.

Багацце Маска ўпершыню набліжаецца да $300 млрд. Заснавальнік і былы генеральны дырэктар Amazon Джэф Бэзос стаў самым багатым чалавекам за час складання рэйтынгу найбагацейшых людзей Амэрыкі на пачатку гэтага месяца, узначаліўшы спіс з багаццем $201 млрд. Калі ў ліпені акцыі Amazon дасягнулі піка, ягоныя актывы выраслі да $212 млрд - на $59,3 млрд менш, чым цяпер у Маска. Багацце заснавальніка Microsoft Біла Гейтса ненадоўга перасягнула $100 млрд у красавіку 1999 года, падчас піку бурбалкі даткомаў. З папраўкай на інфляцыю сёння гэта крыху больш за $ 165 млрд. Калі ў 1982 годзе Forbes упершыню пачаў лічыць багацце мільярдэраў, самым багатым чалавекам у Амэрыцы быў карабельны магнат Дэніэл Людвіг, багацце якога складала $ 2 млрд, або блізу $ 5,5 млрд на сёння.

21%-я дзель Маска ў Tesla (без уліку крэдытных абавязанняў) – асноўная частка ягонага майна, але ён таксама валодае мінарытарнай дзеллю ў SpaceX, якую заснаваў у 2002 годзе. Пасля лютаўскага этапу фінансавання гэты бізнэс быў ацэнены інвестарамі на $74 млрд.

Вы не знойдзеце ў партфелі Маска вялікай колькасці нерухомасці або іншых каштоўных актываў. Нягледзячы на сваё багацце, мільярдэр, народжаны ў Паўднёвай Афрыцы, вядзе параўнальна сціплы лад жыцця. Увесну 2020 года ён паабяцаў пазбавіцца ад большай часткі маёмасці, у тым ліку паўтузіна каліфарнійскіх хорамаў. На чэрвень асноўнай рэзідэнцыяй Маска быў "складаны зборны" арандаваны дом памерам з аднапакаёвую кватэру ў Бакі-Чыка, штат Тэхас, дзе SpaceX вырабляе свае ракеты.

На багацце Маска можа паўплываць палітыка. У панядзелак, 25 кастрычніка, ён асудзіў апошнія падатковыя прапановы, якія, як спадзяюцца дэмакраты, могуць дапамагчы ім фінансаваць новы бюджэтны план. Паводле звестак СМІ ён запатрабуе ад мільярдэраў і тых, хто зарабляе больш за $100 млн на працягу як мінімум трох гадоў, штогод плаціць падвышаныя падаткі на ўзрослую вартасць іхніх акцый і аблігацыі. Гэта было б асабліва цяжка для Маска, які валодае большай часткай свайго велізарнага багацця ў публічна прадаваных акцыях Tesla.

"Урэшце, у іх заканчваюцца грошы іншых людзей, і яны прыходзяць па Вас", – напісаў ён у Twitter пасля таго, як ягоны ўласны капітал вырас больш чым на $ 41 млрд за адзін дзень.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».