26 красавiка 2024, Пятніца, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Польшчы выклікала беларускага вайсковага аташэ «на дыван» праз абстрэл Тэрэспаля

9
Мінабароны Польшчы выклікала беларускага вайсковага аташэ «на дыван» праз абстрэл Тэрэспаля
АРХІЎНАЕ ФОТА «БЕЛСАТ»

Правакацыі беларускіх спецслужбаў абсалютна непрымальныя.

Мінабароны Польшчы выклікала вайсковага аташэ Беларусі «на дыван» праз правакацыю з абстрэлам асвятляльных мачтаў, якая адбылася ў раёне Тэрэспаля. Абстрэл вёўся з беларускай тэрыторыі.

Пра гэта паведаміў міністр абароны Польшчы Марыюш Блашчак.

«Правакацыі беларускіх спецслужбаў абсалютна непрымальныя. У Міністэрства нацыянальнай абароны будзе выкліканы беларускі вайсковы аташэ з просьбай даць тлумачэнні наконт інцыдэнту ў раёне Тэрэспаля», — заявіў Марыюш Блашчак.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб падняць іх на новы штурм польскай мяжы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках