26 красавiка 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія спецслужбы пояць мігрантаў алкаголем

17
Беларускія спецслужбы пояць мігрантаў алкаголем

Рыхтуецца маштабная правакацыя на польскай мяжы

Прычынай агрэсіі мігрантаў у дачыненні да польскіх жаўнераў і афіцэраў, якія нясуць службу на польска-беларускай мяжы, можа стаць ужыванне алкаголю, паведаміла Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы.

“На польска-беларускай мяжы ўсё яшчэ адбываюцца спробы незаконных перасячэнняў, і мігранты паводзяць сябе агрэсіўна ў дачыненні да нашых жаўнераў і афіцэраў. Паводзіны мігрантаў могуць быць звязаныя з ужываннем алкаголю, які яны атрымліваюць ад беларускіх спецслужбаў”, - гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Польшчы.

Гэтая інфармацыя праілюстраваная відэаматэрыялам, на якім выяўленыя некалькі мужчын ля вогнішча, за загародай з калючага дроту. На відэа бачна, як адзін з іх адкручвае бутэльку, налівае празрыстую вадкасць у металічны кубак і падае іншаму чалавеку.

Нагадаем, што 8 лістапада рэжым Лукашэнкі зладзіў маштабную правакацыю на польскай мяжы. Тысячы мігрантаў пад кантролем беларускіх спецслужбаў штурмавалі мяжу Польшчы. Польскі бок паведамляе, што ў наступных штурмах мяжы могуць узяць удзел да 10 тысяч нелегалаў.

15 лістапада беларускія вайскоўцы сагналі нелегалаў пад канвоем з іх лагера на мяжы з Польшчай да КПП "Брузгі-Кузніца".

16 лістапада мігранты пайшлі на штурм польскай мяжы.

Пасля гэтага мігрантаў размясцілі ў лагістычным цэнтры "Брузгі" на мяжы. Польская разведка паведаміла, што беларускія сілавікі ператварылі цэнтр "Брузгі" ў базу для нападаў мігрантаў на Польшчу.

26 лістапада Лукашэнка пабываў у лагеры мігрантаў, каб узняць іх на новы штурм польскай мяжы.

1 снежня беларускія спецслужбы абстралялі польскі прымежны горад Тэрэспаль. Абстрэлам былі знішчаны асвятляльныя мачты на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках