Джокавіч падолеў расейца ў фінале Australian Open-2021
12- 21.02.2021, 16:38
- 2,614
Серб стаў дзевяціразовым чэмпіёнам турніру.
Першая ракетка свету Новак Джокавіч падолеў у фінале Australian Open расейца Данііла Мядзведзева.
Паядынак скончыўся пасля трох сэтаў з лікам 7:5, 6:2, 6:2.
Для Джокавіча гэта 18-ы тытул на турнірах Вялікага шлема і дзявяты на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі. Толькі Рафаэль Надаль перамагаў на адным ТВШ большую колькасць разоў - 13 на Ралан Гарос.
Джокавіч пры гэтым яшчэ адстае ад Федэрэра і Надаля ў агульнай колькасці тытулаў на турнірах Вялікага шлема - у швайцарца і гішпанца па 20 трафеяў.