25 красавiка 2024, Чацвер, 11:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рагозін заявіў пра «каласальны» недахоп грошай у «Раскосмасе»

28
Рагозін заявіў пра «каласальны» недахоп грошай у «Раскосмасе»
ФОТА: СЯРГЕЙ МАМАНТАЎ/РІА «НОВОСТИ»

Раней стала вядома, што РФ з 2025 года сыходзіць з Міжнароднай касмічнай станцыі.

Расейская касманаўтыка вымушана існаваць ва ўмовах «каласальных» фінансавых абмежаванняў. Пра гэта, як паведамляе ТАСС, заявіў кіраўнік «Раскосмаса» Дзмітрый Рагозін у рамках агульнага сходу сябраў РАН.

З ягоных слоў, фінансаванне касмічных даследаванняў у савецкі час не ідзе ні ў якае параўнанне з тым, што мае «Раскосмас» цяпер.

«У нас ёсць каласальныя фінансавыя абмежаванні», - сказаў Рагозін, дадаўшы, што праз гэта даводзіцца жорсткім чынам расстаўляць прыярытэты.

На ўсе касмічныя місіі, якія цікавыя навукоўцам, грошай можа не хапіць, папярэдзіў ён: «Даследаванні Месяца, палёт на Марс, місія па Венеры - трэба выбіраць не з таго, што хочацца, а з таго, што вельмі неабходна для краіны для прэстыжу дзяржавы і разумення фундаментальнага развіцця навукі».

Кіраўнік «Раскосмасу» таксама дадаў, што ні ў якім разе не варта ўдзельнічаць у «чэмпіянатах і спаборніцтвах», дзе Расеі першапачаткова прыгатаваныя другія ці трэція прызавыя месцы.

Паводле звестак Мінфіна, у2021 годзе на дзяржпраграму «касмічная дзейнасць» у федэральным бюджэце закладзена 250,4 млрд рублёў - у 7 разоў менш, чым на ўтрыманне апарата чыноўнікаў і органаў дзяржаўнай улады (1,745 трлн рублёў), у 10 разоў менш, чым каштуе «нацыянальная бяспека і праваахоўная дзейнасць» (2,5 трлн рублёў), і ў 13 разоў менш за суму, якая вылучаецца на войска і вытворчасць зброі (3,32 трлн рублёў).

У параўнанні з 2020 годам касмічныя выдаткі зрэзаныя на 20 млрд рублёў, або 7,5%.

Нагадаем, раней стала вядома, што Расея з 2025 года сыходзіць з Міжнароднай касмічнай станцыі пасля серыі аварый у модулі «Зара», які пакутуе ад хранічнай уцечкі паветра і перыядычных паломак кіслароднай устаноўкі і кандыцыянера.

Зараз улады прапрацоўваюць праект уласнай незалежнай касмічнай станцыі. Папярэдні тэрмін будаўніцтва - да 2030 года, а кошт ацэньваецца ў 5-6 млрд даляраў.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках