24 красавiка 2024, Серада, 2:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для медработнікаў у Беларусі могуць увесці атэстацыю

21
Для медработнікаў у Беларусі могуць увесці атэстацыю
иллюстрационное Фото с сайта: gomel.today

Міністэрства аховы здароўя апублікавала праект пастановы.

Праект пастановы Міністэрства аховы здароўя «Аб прафесійнай атэстацыі медыцынскіх, фармацэўтычных і іншых работнікаў аховы здароўя» вынесены на грамадскае абмеркаванне, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

У абгрунтаванні да дакумента гаворыцца пра тое, што ў краінах блізкага і далёкага замежжа дзейнічаюць сістэмы ліцэнзавання або акрэдытацыі кожнага медыцынскага работніка як з вышэйшай, так і з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Пры незахаванні ўмоў ліцэнзавання або акрэдытацыі (перапыненне стажу працы, недастатковая колькасць гадзін павышэння кваліфікацыі (крэдытных адзінак), адсутнасць публікацый і ўкаранення новых тэхналогій, метадаў лячэння і дыягностыкі і інш.) лекар-спецыяліст ці сярэдні медыцынскі работнік пазбаўляецца ліцэнзіі або акрэдытацыі.

У Беларусі ліцэнзаванне кожнага медработніка заканадаўствам не прадугледжанае. Вось чаму паўстала неабходнасць «удасканалення сістэмы прысваення і наступнага дзеяння кваліфікацыйных катэгорый».

На думку аўтараў праекта, укараненне сістэмы прафесійнай атэстацыі «дазволіць матываваць медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў на павышэнне сваёй кваліфікацыйнай катэгорыі, адказнасці за захаванне катэгорыі, што ў сваю чаргу дасць магчымасць забяспечыць якасць медыцынскай дапамогі і захаванне дэмаграфічнай бяспекі краіны».

Праектам пастановы сцвярджаецца Інструкцыя аб парадку і ўмовах правядзення прафесійнай атэстацыі медыцынскіх, фармацэўтычных і іншых работнікаў аховы здароўя (на медработнікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз інструкцыя не распаўсюджваецца).

Вызначана, што атэстацыя праводзіцца на прысваенне або пацверджанне кваліфікацыйнай катэгорыі (першай, другой і вышэйшай), тэрмін дзеяння кваліфікацыйнай катэгорыі - пяць гадоў. Для правядзення атэстацыі будуць стварацца атэстацыйныя камісіі.

У дакуменце напісана, што з дапамогай прафесійнай атэстацыі будзе вызначацца ўзровень кваліфікацыі работнікаў і іх практычных навыкаў. Рабіць гэта будуць на падставе вынікаў атэстацыйнага іспыту і экспэртнай ацэнкі справаздачы аб прафесійнай дзейнасці.

Атэстацыя можа праводзіцца як на ініцыятыву работніка, так і на ініцыятыву наймальніка, індывідуальнага прадпрымальніка. На ініцыятыву работніка - у тым выпадку, калі гаворка ідзе аб прысваенні больш высокай кваліфікацыйнай катэгорыі або пацверджання дзейнай. На ініцыятыву наймальніка або ІП атэстацыю могуць правесці ў дачыненні да работніка, які знізіў узровень сваёй працы і дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або работніка, які мае перапынак у працы на пасадах медыцынскіх, фармацэўтычных работнікаў больш за 3 гады. Такой атэстацыі не падлягаюць цяжарныя жанчыны і жанчыны, якія маюць дзяцей ва ўзросце да 5 гадоў.

Кваліфікацыйныя катэгорыі, прысвоеныя работнікам да ўступлення ў сілу інструкцыі, будуць захоўвацца незалежна ад даты яе прысваення на працягу пяці гадоў.

У Міністэрстве аховы здароўя паведамляюць, што пры падрыхтоўцы праекта пастановы былі ўлічаны пытанні і прапановы, што ўздымаюцца практычнай аховай здароўя, рэспубліканскімі органамі дзяржкіравання, грамадскімі медыцынскімі аб'яднаннямі (асацыяцыямі) і прадстаўнікамі бізнэс-звязаў прадпрымальнікаў і наймальнікаў у сферы аховы здароўя.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Праўным форуме Беларусі.

У праекце пастановы ўказана, што яна ўваходзіць у дзеянне 23 ліпеня 2021 года.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках