Украіна перадала палонных салдат КНДР Паўднёвай Карэі
- 24.09.2026, 1:58
Яны ваявалі на баку РФ.
Нядаўна Украіна перадала Рэспубліцы Карэі дваіх салдат КНДР, якіх украінскія абаронцы ўзялі ў палон.
Пра гэта прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў з трыбуны Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўзяць паўночнакарэйскіх салдат у палон жывымі няпроста.
«Адзін з іх, зразумеўшы, што трапіць у палон, спрабаваў учыніць самагубства і быў у шоку ад таго, што лёс не дазволіў яму памерці. Вось так выхоўваюць людзей на Поўначы. Такая рэальнасць», — адзначыў прэзідэнт.
Зяленскі падкрэсліў, што ў салдат КНДР адбіраюць права выбару і «ўбіваюць у свядомасць перакананне, што яны павінны памерці» — пры любых абставінах.