Наваполацкія партызаны запісалі зварот да ветэранаў
- 7.05.2021, 11:58
- 1,612
Партызаны Беларусі дзейнічаюць.
У Беларусі працягваюцца акцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.
Як паведамляе тэлеграм-канал «Баста!», партызаны Уручча выйшлі ў падтрымку затрыманага хірурга Андрэя Любецкага: «Ці разумна саджаць лекараў?»
Партызаны Менскага раёна падтрымліваюць #СборнаяЗОЖ. «Мы за адмову ад алкаголю і цыгарэт, за шпацыры на вольным паветры і здаровае харчаванне. Здароўе нацыі - справа самой нацыі! Жыве Беларусь!», - кажуць яны.
Пасланне ветэранам ад партызан Наваполацка: «Мы заклікаем вас краіну любіць, а Лукашэнку адхіліць!»