24 красавiка 2024, Серада, 15:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна пакпіла з Расеі ў твітэры праз відэа What is Russia

7
Украіна пакпіла з Расеі ў твітэры праз відэа What is Russia
Фото: Getty Images

Расейцам паказалі на плагіят.

Расейскі МЗС з нагоды дня Расеі, які адзначаецца 12 чэрвеня, апублікаваў відэаролік What is Russia. На афіцыйным запісе Украіны ў твітэры звярнулі ўвагу, што ідэя відэа скрадзеная ва ўкраінскага аўтара.

«Пашукайце кагосьці, хто будзе ствараць аўтэнтычны кантэнт», - гаворыцца ў паведамленні афіцыйнага твітэра Украіны.

Да звестак прымацаваная спасылка на арыгінальнае відэа What is Ukraine (Што такое Украіна), упершыню апублікаваная ў сакавіку гэтага года ўкраінскім фатографам Назараў Дорашам.

Украінец прапанаваў падпісчыкам «паказаць усяму свету, што такое Украіна» і заклікаў іх публікаваць свае кадры. Ролік стаў вірусным і ў сеціве з'явілася нямала падобных відэа. Украінцы рабілі свае гарадскія версіі: What is Odessa, Poltava, Kharkiv.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках