8 траўня 2024, Серада, 14:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ерка Літвы: Плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі дасягнула гістарычнага максімуму

7
Прэм'ерка Літвы: Плынь нелегальных мігрантаў з Беларусі дасягнула гістарычнага максімуму

Інгрыда Шыманіце заклікала да найхутчэйшага ўвядзення ЕЗ чацвёртага пакета санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністарка Літвы Ангрыда Шыманіце ў Вене на сустрэчы з канцлерам Аўстрыі Сэбасцьянам Курцам, паведамляе naviny.online.

Са слоў Шыманіце, беларускі рэжым надоечы паабяцаў напоўніць Еўропу нелегаламі, піша Naviny.by.

Кіраўніца літоўскага ўраду заявіла, што захоп самалёта Ryanair сведчыць пра ігнараванне беларускім рэжымам міжнародных нормаў. Шыманіце заклікала да найхутчэйшага ўвядзення Еўразвязам чацвёртага пакета санкцый і без прамаруджання - пятага.

Сэбасцьян Курц падзякаваў Шыманіце за падтрымку беларускай апазіцыі.

- Мы патрабуем свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў і неадкладнага вызвалення журналіста [Рамана Пратасевіча], затрыманага пасля прымусовай пасадкі самалёта, - сказаў Курц.

Ён заявіў пра падтрымку новых санкцый супраць беларускіх улад.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках