28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Ізраіля правядзе галасаванне па заканчэнні 12-гадовага кіравання Нетаньяху

Парламент Ізраіля правядзе галасаванне па заканчэнні 12-гадовага кіравання Нетаньяху

71-гадовы прэм'ер-міністр пасля выбараў у Ізраілі не сфармаваў урад.

Ізраільскі парламент (Кнэсет) 13 чэрвеня павінен правесці галасаванне аб новым урадзе, на чале якога ўжо не будзе Біньямін Нетаньяху, які 12 гадоў быў прэм'ер-міністрам, паведамляе "Радыё Свабода".

71-гадовы Нетаньяху не змог сфармаваць урад пасля выбараў у Ізраілі 23 сакавіка.

Спікер парламента Яраў Левін, прыхільнік Нетаньяху абвясціў аб галасаванні 8 чэрвеня, амаль праз тыдзень пасля таго, як цэнтрыст Яір Лапід заявіў, што пагадзіўся з ўльтранацыяналістамі Нафталі Бенэтам стварыць шырокі кіроўны альянс правых, левых, цэнтрысцкіх і арабскіх партый.

Паводле ўмоў пагаднення, спачатку Бенэт будзе прэм'ер-міністрам, а затым Лапід.

Калі кааліцыя атрымае вотум даверу, яна будзе прыведзена да прысягі ў гэты ж дзень, што азначае канец 12-гадовага знаходжання Нетаньяху на пасадзе прэм'ер-міністра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках