27 красавiка 2024, Субота, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жодзінская «Тарпеда-БелАЗ» прыме «Капенгаген» у Туле

2
Жодзінская «Тарпеда-БелАЗ» прыме «Капенгаген» у Туле

Праз выхадкі Таракана ў Беларусь не могуць прыляцець замежныя каманды.

Удзельнік Лігі канферэнцый «Тарпеда-БелАЗ» свой хатні матч супраць «Капенгагена» 2-га раўнду Лігі канферэнцый правядзе не ў Беларусі.

Паводле інфармацыі журналіста Міколы Іванова, беларускі клуб, хутчэй за ўсё, прыме «Капенгаген» у расейскім горадзе Тула, паведамляе «Трибуна».

Сёння таксама стала вядома, што і «Шахцёр» правядзе свой хатні матч кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў не ў Беларусі. Салігорскі клуб, хутчэй за ўсё, правядзе свой матч у Белградзе.

Нагадаем, 23 траўня самалёт Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, экстранна сеў у менскім аэрапорце праз паведамленне аб мінаванні. З самалёта быў зняты журналіст Раман Пратасевіч, у Беларусі супраць яго распачатая крымінальная справа паводле некалькіх артыкулаў, уключаючы артыкул «арганізацыя масавых беспарадкаў». Яму можа пагражаць да 15 гадоў пазбаўлення волі. Акрамя таго, Пратасевіч уключаны КДБ Беларусі ў спіс асобаў, датычных да тэрарызму.

Пасля гэтага шэраг заходніх краін, уключаючы ЕЗ, раскрытыкавалі тое, што адбылося. Еўрапейскія краіны заявілі, што Менск прымусіў борт прызямліцца ў сваім аэрапорце пад прыдуманай падставай, забаранілі беларускім авіякампаніям лётаць над сваёй тэрыторыяй і разглядаюць магчымасць увядзення супраць Менску дадатковых санкцый. Некаторыя авіякампаніі наважылі лётаць, абмінаючы паветраную прастору Беларусі, а самалётам кампаніі «Белавія» забаронена ажыццяўляць палёты ў пэўныя еўрапейскія краіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках