19 красавiка 2024, Пятніца, 4:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ад каранавіруса пачалі вакцынаваць бяздомных

6
У Польшчы ад каранавіруса пачалі вакцынаваць бяздомных

Мабільны пункт вакцынацыі з'явіўся ў горадзе Лодзь.

У Польшчы пачалі рабіць прышчэпкі ад каранавіруснай інфекцыі людзям без жылля. Пра гэта 20 чэрвеня праінфармавала Polskie Radio.

Мабільны пункт вакцынацыі, у якім бяздомныя, якія не маюць медыцынскай страхоўкі і дакумента, які пацвярджае асобу, могуць прышчапіцца аднаразовым прэпаратам Johnson & Johnson, арганізавалі ў горадзе Лодзь.

"Мы заклікаем людзей, якія знаходзяцца ў прытулках, прыйсці і вакцынавацца. Таксама ёсць вялікая група людзей, якія не начуюць у прытулках, і нам вельмі важна, каб інфармацыя аб магчымасці вакцынацыі дайшла і да іх таксама", - сказаў святар Анджэй Партыка.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках