Аналітык пра выхад рэжыму з «Усходняга партнёрства»: У Расеі гэта называецца «бамбіць Варонеж»
2- 28.06.2021, 21:26
- 9,890
Беларусь атрымлівала значна больш ад «Усходняга партнёрства», чым укладвала.
Палітычны аналітык «Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі» Андрэй Ягораў перакананы, што па Еўразвязу гэта ніяк не можа ўдарыць, бо «Беларусь не так шмат узносаў там рабіла», а з Дамовы аб рэадмісіі «Беларусь атрымлівала значна больш, чым укладвала», паведамляе «Белсат».
«Гэта рашэнне ў стылі таго, што ў Расеі называецца «бамбіць Варонеж», - тлумачыць ён. - У Беларусі не так шмат інструментаў, каб паказаць сваю незадаволенасць сітуацыяй і нешта зрабіць у адказ на санкцыі, якія былі ўведзеныя. Але сама сітуацыя эскалацыі, санкцый у адказ на санкцыі патрабуе чагосьці такога рашучага. І вось, што яны могуць зрабіць: скасаваць дамову. У логіцы эфекту гэта даволі абсурднае дзеянне.