Англія выбіла Нямеччыну з чэмпіянату Еўропы
6- 29.06.2021, 21:03
- 4,560
Спаборнік ангельцаў у чвэрцьфінале вызначыцца ў ходзе матчу зборных Украіны і Швецыі.
Зборная Англіі ў футболе падолела каманду Нямеччыны ў 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы з лікам 2:0
Сустрэча праходзіла на стадыёне «Уэмблі» ў Лондане. Лік адкрылі ангельцы толькі на 75-й хвіліне намаганнямі Рахіма Стэрлінга. На 86-й хвіліне Гары Кейн падвоіў перавагу зборнай Англіі і ўсталяваў канчатковы лік.
Спаборнік ангельцаў у чвэрцьфінале Еўра вызначыцца ў ходзе паядынку зборных Украіны і Швецыі. Пачатак матчу намечаны на 22:00 паводле менскага часу.