10 траўня 2026, Нядзеля, 5:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Здароўе Лукашэнкі па-ранейшаму вельмі нестабільнае

30
Здароўе Лукашэнкі па-ранейшаму вельмі нестабільнае

Верхавод хунты далёка не ў парадку.

Зараз дзяржаўныя СМІ рознага кшталту будуць спрабаваць стаць больш прыкметнымі. Для гэтага вельмі важна, каб верхавод хунты быў у парадку і актыўна «падарожнічаў». Аднак тут усё залежыць ад здароўя, якое па-ранейшаму вельмі нестабільнае, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Панядзелак - Гомельская вобласць. Мабыць, у пошуках таго самага склепа. У Ціхінічы Рагачоўскага раёне мыюць кароў і наводзяць парадак.

Далей у праграме - Віцебская вобласць, кіраўніцтва якой моцна напружанае праз частыя набегі хунты рознага калібру. Аўторак ці серада - Ворша. Чацвер - некалькі прадпрыемстваў Віцебска.

Увечары - адкрыццё «Славянскага базару», на якое працягваюць зганяць людзей з усёй краіны пад самымі рознымі падставамі і з дапамогай рознага кшталту застрашвання і пагроз. Рэпертуар сягоння так сабе. Чаго толькі Саша Саладуха варты. Пятніца ці субота - Гарадзенская вобласць.

Між тым, галоўная праблема рэгіёнаў цяпер - гэта разгром рэгіянальных медый. Хунта спрабуе закаркаваць распаўсюд інфармацыі. Яшчэ раз заклікаем быць салідарнымі.

Заклікаем распавядаць пра тое, што адбываецца ў вашай вёсцы/горадзе/вобласці. Грамадзянская супольнасць толькі і працуе, калі табе не ўсё адно на тое, што адбываецца вакол цябе. Працягвайце дзяліцца навінамі са сваімі роднымі, сябрамі і калегамі. Не бойцеся, калі раптам выявіцца, што гэтую навіну ўжо хтосьці прачытаў. Гэта не страшна. Страшна, калі мы ўсе замоўкнем.

Беларус беларусу беларус.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках