10 траўня 2026, Нядзеля, 18:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне арыштавалі маёмасць дэпутата, які можа хавацца ў Беларусі

5
Ва Украіне арыштавалі маёмасць дэпутата, які можа хавацца ў Беларусі
ФОТА: NEWSONE

Тараса Казака падазраюць у дзяржаўнай здрадзе.

Украінскі суд арыштаваў рухомую і нерухомую маёмасць прарасейскага народнага дэпутата ад АПЗЖ Тараса Казака, якога абвясцілі ў вышук. Пра гэта паведамляе «Новое время».

Пастанова прынятая паводле хадайніцтва Офіса генпракурора.

11 траўня СБУ правяла ператрусы ў двух дамах Віктара Медведчука ў Кіеве і ў ягоным кабінеце ў офісе АПЗЖ. Пазней генеральная пракурорка Ірына Венедыктава заявіла, што падпісала падазрэнне Медведчуку і яго аднапартыйцу Тарасу Казаку - ім інкрымінуюць дзяржаўную здраду і замах на разрабаванне нацыянальных рэсурсаў на акупаванай тэрыторыі Крыму (ч.1 арт.111, ч.3 арт.15 і ч.1 арт.438 Крымінальнага кодэкса Украіны).

У прэс-службе СБУ заявілі, што ні Медведчука, ні Казака не было па месцы жыхарства, таму паведамленні аб падазрэнні накіравалі па іх апошніх вядомых месцах жыхарства і ў Вярхоўную Раду.

13 траўня народны дэпутат ад АПЗЖ Віктар Медвядчук заявіў, што Тарас Казак знаходзіцца ў Беларусі на лячэнні.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках