19 траўня 2024, Нядзеля, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы высветлілі, што адбываецца ў мозгу падчас сну

1
Навукоўцы высветлілі, што адбываецца ў мозгу падчас сну

Каманда навукоўцаў з Жэнеўскага ўніверсітэта правяла эксперымент.

Каманда навукоўцаў з Жэнеўскага ўніверсітэта правяла эксперымент і вызначыла, пра што думае наш мозг, калі мы спім, паведамляе Naked Science.

Яны адабралі дзве групы добраахвотнікаў, якія павінны былі згуляць у дзве гульні. У першай трэба было знайсці выхад з лабірынта, а ў другой - адгадваць твары. У гэты час іх мазгавую актыўнасць сканавалі з дапамогай МРТ. Такія гульні абралі адмыслова, таму што яны актывуюць розныя ўчасткі мозгу, а гэта дапамагае адрозніць іх на здымках МРТ.

Акрамя гэтага, навукоўцы сфальсіфікавалі вынікі (адна палова ўдзельнікаў выйграла ў першай гульні, а другая - у другой), каб мозг асацыяваў выйграную гульню са станоўчымі эмоцыямі. Пасля гэтага, удзельнікі эксперыменту некалькі гадзін спалі, а навукоўцы ў гэты час запісвалі іх мазгавую актыўнасць.

Яны аб'ядналі паказчыкі электраэнцэфалографа, які вымярае стан сну і магнітна-рэзананснай тамаграфіі, якая фатаграфуе актыўнасць мозгу кожныя некалькі секунд. А каб вызначыць тую актыўнасць мозгу, якая была падчас гульні і ў стане глыбокага сну - выкарыстоўвалі спецыяльны нейранальны дэкодэр.

Выявілася, што ў глыбокай фазе сну актываваліся тыя ж часткі мозгу, што і падчас гульні. А мозг, больш успамінаў менавіта пра перамогі ў гульні. Так навукоўцы давялі, што памяць пра перамогі і ўзнагароды часцей актывуецца падчас фазы глыбокага сну.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках