12 траўня 2024, Нядзеля, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Слузе народа» распавялі, якую пасаду можа атрымаць Авакаў

4
У «Слузе народа» распавялі, якую пасаду можа атрымаць Авакаў
АРСЕН АВАКАЎ
ФОТА: REUTERS

Экс-кіраўнік МУС Украіны можа вярнуцца ў Кабмін восенню.

Арсен Авакаў, які пайшоў у адстаўку з пасады кіраўніка МУС Украіны, можа ўвосень вярнуцца ў Кабмін на новую пасаду. У партыі «Слуга народа» хочуць прапанаваць былому міністру пасаду віцэ-прэм'ера.

Пра гэта паведамляе РБК-Украина са спасылкай на заяву кіраўніка фракцыі «Слуга народа» Давіда Арахамія, зробленую ім у эфіры «Украина 24».

«Ёсць прапанова, восенню, калі пачнецца палітычны сезон, убачыць яго (Авакава - рэд.) у нейкай іпастасі ў камандзе. Гэта будзе па дамоўленасці бакоў вырашацца ў верасні. У нас ёсць шмат пасад ва ўрадзе, у нас ёсць 3-4 віцэ-прэм'еры», - сказаў ён.

Арахамія адзначыў, што пакуль не ведае, ці пагодзіцца ці не на гэтую прапанову Авакаў. «Мы прапануем, а ён вырашыць, згаджацца ці не згаджацца», - дадаў кіраўнік фракцыі.

Нагадаем, Авакаў абвясціў аб сваёй адстаўцы 13 ліпеня. Ён напісаў заяву аб звальненні, апублікаваўшы яе ў сваім Facebook.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках