12 траўня 2024, Нядзеля, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетавалі інфармацыйны цэнтр ААН у Варшаве

1
Беларусы пікетавалі інфармацыйны цэнтр ААН у Варшаве
ФОТА: TATAR-TOZ.BLOGSPOT.COM

Яны патрабавалі рэакцыі Рады Бяспекі ААН на дзеянні рэжыму Лукашэнкі.

16 ліпеня беларусы пікетавалі інфармацыйны цэнтр ААН у Варшаве. Яны патрабавалі рэакцыі Рады Бяспекі ААН на дзеянні рэжыму Лукашэнкі, што пагражаюць міжнароднай бяспецы, між іншым, прымусовая пасадка самалёта авіякампаніі Ryanair і арганізацыя незаконнага трафіку імігрантаў з Азіі і Афрыкі ў Еўразвяз, паведамляе tatar-toz.blogspot.com.

Акрамя таго, як адзначыла адна з арганізатараў акцыі Е. Давыдава: «Неабходна, каб Рада Бяспекі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый ініцыявала праз Міжнародны крымінальны суд у Гаазе працэс у дачыненні да былога прэзідэнта Беларусі. Лукашэнка вінаваты ў смерці і катаваннях мірных дэманстрантаў, злачынствах супраць чалавечнасці. Гэта пераканаўча даказваюць сведчанні пацярпелых, сабраныя ў рамках Маскоўскага працэсу АБСЕ. Яго арышт і справядлівы суд будуць лепшай дэманстрацыяй місіі ААН».

Удзельнікі мерапрыемства перадалі супрацоўнікам інфармацыйнага цэнтра зварот, дзе між іншым заяўляюць, што «Лукашэнка, які захапіў уладу, - гэта пагроза для ўсёй сусветнай супольнасці, а не палітычны канфлікт унутры краіны».

Нагадаем, што апошні раз беларуская позва з'явілася ў парадку дня Рады Бяспекі ў 2006 г. Такім чынам амерыканская дыпламатыя спрабавала выратаваць ад смерці галадаючага палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты РБ А. Казуліна.

ФОТА: TATAR-TOZ.BLOGSPOT.COM
ФОТА: TATAR-TOZ.BLOGSPOT.COM
ФОТА: TATAR-TOZ.BLOGSPOT.COM
ФОТА: TATAR-TOZ.BLOGSPOT.COM
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках