10 траўня 2026, Нядзеля, 1:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі смяротнасць ад наркотыкаў вырасла на 60%

3
У Расеі смяротнасць ад наркотыкаў вырасла на 60%

Звесткі апублікаваў Расстат.

Смяротнасць у Расеі ад прычын, звязаных з наркотыкамі, летась вырасла на 60%, да 7316 чалавек, у параўнанні з 4569 памерлымі годам раней - да пандэміі. Такія звесткі апублікаваў Расстат, паведамляе «МБХ медыя».

Як адзначылі экспэрты, уплыў пандэміі на смяротнасць шырэйшы, чым колькасць людзей, якія памерлі непасрэдна ад COVID-19. Перанесены каранавірус, як меркавалі спецыялісты, узмацняў цячэнне іншых (хранічных) захворванняў, што адбілася на росце расейскай смяротнасці ад хвароб сістэмы кровазвароту (на 11,6% у 2020 годзе), пнеўманіі (у 2,4 разы), хвароб нервовай (на 20,9%) і эндакрыннай сістэмы (на 25%).

У 2016-2018 гадах ад наркотыкаў у Расеі штогод паміралі 4,4-4,8 тысячы чалавек, вынікае са звестак міністэрства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках